
Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы. Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць...