+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Дзень батлейкі»
Галоўная Падзеі Акцыя «Дзень батлейкі»
Акцыя  «Дзень батлейкі»
805

1 лютага 2025 года

Пачатак у  13 00

 

Майстэрства і мастацтва цесна пераплялісь у адным невялічкім, але такім значным беларускім феномене як Батлейка. Народны тэатр, які паказваў знакамітыя падзеі ў далёкім Бэтлееме, падымаў вострыя сацыяльныя пытанні, падфарбоўваючы ўсё гэта непасрэдым, месцамі жорсткім народным гумарам. Майстэрства батлейшчыкаў як актораў, рэжысёраў і вырабнікоў лялек бясспрэчна і знайшло свой адбітак на старонках беларускай гісторыі, пачынаючы з XVI стагоддзя.

Беларускі скансэн запрашае ўсіх жадаючых на апошні калядны паказ лялечнага тэатру Батлейка.

 

Вас чакае:

  • Паказ народнага спектаклю на рэлігійную тэму “Цар Ірад” ;
  • Паказ побытавых сатырычных інтэрмедый;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,5 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Вялікая гісторыя скрозь прызму фотааб'ектыва
143
Вялікая гісторыя скрозь прызму фотааб'ектыва

Фатаграфаванне была даволі папулярным заняткам сярод нямецкіх жаўнераў на фронце Першай...

Фотасправаздача «Фестываль «Камяніца»
4185
Фотасправаздача «Фестываль «Камяніца»

01.09.2018г. адбыўся фестываль «Камяніца».

Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2466
Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

21.12.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!