
24 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00 Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць апошняя магчымасць наведаць выставу «Ганчарны посуд Беларусі» перад яе закрыццём! Вы зможаце ўбачыць традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў). Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання. Белагліняныя вырабы з Гарадной,...