+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
КУПАЛЛЕ  Ў БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ

КУПАЛЛЕ Ў БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ 6 ліпеня 2016 года Купалле – адно з самых старажытных каляндарна-абрадавых святаў беларусаў. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адзначаў яго разам у адным з самых прыгожых месцаў пад Мінскам.

#купалле
4431
Школьнае жыццё нашых продкаў

Школьнае жыццё нашых продкаў Ужо зусім хутка празвініць апошні званок і для вучняў пачнуцца доўгачаканыя летнія вакацыі, а нехта назаўсёды пакіне сцены роднай школы, каб уступіць у дарослае жыццё. З гэтай нагоды, мы прапануем вам зазірнуць у мінулае і даведацца, як ішлі школьныя справы ў нашых бабуль і дзядуль. У Беларускім скансэне знаходзіцца школа, якая была пабудавана ў 1932 годзе селянінам Рыгорам Філістовічам і аддадзена ў арэнду дзяржаве. Яе прывезлі з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Настаўніцай гэтай школы была Анэля Падольская,...

3454
Фотасправаздача "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ"

ФОТАСПРАВАЗДАЧА "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ" 22 мая 2016 годаз 13:00 да 15:00 Запрашаем адзначыць разам “Мікольскі фэст”, – свята ў гонар Свяціцеля Мікалая.Свяціцель Мікалай – найбольш ушанаваны ў народзе святы, цудатворац. На Беларусі яго лічылі адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з асаблівай павагай. У гонар святога называлі вёскі і храмы, ладзілі прастольныя святы з хрэсным ходам да крыніц, дзе святар асвячаў ваду, праводзілі кірмашы. Святкавалі “Мікольшчыну” некалькі разоў на год, вясной 22 мая –...

3088