
Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне» 29 лютага 2020 года Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы. У нашым музеі па-сапраўднаму акунуліся ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, прынялі ўдзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, якія з імі звязаны, а таксама паспрабавлі сябе ў розных гульнях і забавах. Кульмінацыяй свята стала ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – «Марэны»!