
Лыжная траса ў музеі! Запрашаем на #этналыжню Лыжная траса для дзяцей і дарослых (для наведвальнікаў са сваім лыжным рыштункам). Цяпер адпачынак у Беларускім скансэне стане яшчэ больш вясёлым і займальным. Вы зможаце пакатацца на лыжах сярод казачнай зімовай беларускай вёскі, сумясціць прыемнае з карысным! А пасля свежай марознай лыжнай прагулкі — сагрэцца і перакусіць у Беларускай карчме. Столькі задавальнення адначасова прапусціць немагчыма! Кошт наведвання глядзіце тут. Схему праезду глядзіце тут.