+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё экспазіцыі «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»
Галоўная Падзеі Адкрыццё экспазіцыі «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»
Адкрыццё экспазіцыі «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»
2869

«Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»

16 кастрычніка ў 14.00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі: «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны» помнік архітэктуры «Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань».

Адным з накірункаў экспедыцыйнай дзейнасці музея ў 2016 – 2018 гг.стала даследванне матэрыяльнай спадчыны вёсак і мястэчак Астравецкага раёна – самабытнага памежнага краю з адметнай культурай і традыцыямі. Астравеччына была абрана невыпадкова – праз сваю адасобленасць, нацыянальную і канфесійную разнастайнасць, рэгіён захаваў унікальнае культурнае асяроддзе.

Каштоўным скарбам, атрыманым падчас экспедыцый па вёсках Астравеччыны, сталі драўляныя бажніцы вырабу мясцовых жыхароў – унікальныя творы народнага мастацтва, якія спалучаюць прыёмы разьбы па дрэве, мастацкага роспісу.

Музейныя прадметы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, абагульняе прыналежнасць да рэлігійнай спадчыны. Разнастайнасць спосабаў і тэхнік перадачы хрысціянскага сюжэту (літаграфія, фотакопія, аўтарскі малюнак фарбай) – адлюстроўвае не толькі мастацкі густ жыхароў Астравеччыны, але і пэўныя ідэалагічныя ўстаноўкі, што панавалі ў рэгіёне ва ўмовах розных палітычных сістэм.

 
Чытайце таксама
Беларуска-Расійскі пленэр «Пад мірным небам»,  прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі
904
Беларуска-Расійскі пленэр «Пад мірным небам», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі

Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту сумесна з калегамі з Расійскага дзяржаўнага...

Паважаныя наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!
448
Паважаныя наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!

06.11.2025 (чацвер) – Музей працуе з 10:00 – да 16:00 (каса працуе: з 10:00 – да 15:30).

Багач заткнуў у страху рагач
138
Багач заткнуў у страху рагач

19 верасня ў 15.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх стаць...

Свята  «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
580
Свята «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў.