+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Канікулы з Беларускім скансэнам

Канікулы з Беларускім скансэнам Правядзі зімовыя канікулы весела і з карысцю! Актыўны адпачынак, экскурсіі, традыцыйная ежа! 1. Зімовыя інтэрактыўныя праграмы Захапляльныя экскурсіі для забаваў на любы густ. 2. Зімовыя мерапрыемствы для сям’і, сяброў і калег: 24.12 «Каляды» Каляды – старажытнае свята, якое паходзіць яшчэ з дахрыціянскіх часоў і прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Менавіта ў гэты час абвастралася барацьба цёмных і светлых сіл сусвету. Неад’емнай часткай свята лічылася «калядаванне» –...

2840
Музей прымае прадметы

Музей прымае прадметы Шаноўныя сябры! Маеце ў гаспадарцы каштоўныя, але не вельмі патрэбныя вам рэчы, якія не ўпісваюцца ў сучаснае жытло і жыццё? − наш музей стане ім надзейным сховішчам. Калі ёсць дома прадметы побыту, рамесныя прылады і вырабы, інструменты, адзенне, абутак, галантарэя, старыя фотаздымкі, дакументы, рукапісныя або друкаваныя кнігі ці нештачка іншае з часоў вашых дзядоў і бабуль альбо прадзедаў і прабабуль, − то нясіце да нас! Будзем удзячныя, а вашыя прадметы атрымаюць новае жыццё. Тэлефон для даведак: 8 017 2905913

3149
Фотасправаздача «Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец»

Фотасправаздача «Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец» 09.12.2016 а 15:00  Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец», на якой наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з пакоем калекцыянера другой паловы ХІХ ст., адбудзецца 9 снежня 2016 года ў дзень 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Тэма экспазіцыі была абрана невыпадкова, бо менавіта прыватнае калекцыянаванне паклала пачатак сучаснаму музею. У памяшканні з прыгожай мэбляй прадстаўлены рарытэты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі музея,...

#купалле
2577