
Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда» 30 снежня 2018 года з 14:00 да 15:00 Новы год, Васілле – кульмінацыйны момант каляднага святочнага комплекса, які цягнецца два тыдні. У гэты вечар было прынята хадзіць у госці, весяліцца, ладзіць вечарыны. Напярэдадні новага года варылі куццю і гатавалі шмат мясных блюд. Ноч лічылася найболей спрыяльнай для варожбаў, таму ноччу хадзілі калядаваць, вадзілі Багатую і Бедную Каляду, гэта былі два пераапранутых хлопца, якія прадвяшчалі кожнаму лёс на наступны год (асабліва дзяўчатам наконт...