Музей народнай архітэктуры і побыту зноў стане тэатральнай пляцоўкай. На вялiкай сцэне пакажуць спектакль-камедыю «Пажаданне шчасця». Рэжысёр – лаўрэат прэмii Мiхася Лынькова Сяргей Карбоўскi. Акцёры – ўдзельнiкі тэатральнай студыi «СКАРБ», якая дапамагае невідушчым людзям стаць артыстамі.
Размова пойдзе пра старую маці, якая не можа ажаніць свайго 35-гадовага сына. Вырашыць праблему бярэцца сваха, але… за вельмi вялiкiя грошы. А дзе вялікія грошы – там і жадаючыя іх займець! Гледачы пабываюць на заручынах, пазнаёмяцца з каларытнымі нявестамі і стануць сведкамі грандыёзнай махінацыі ў духу Астапа Бэндэра. Гумар, анекдоты і атмасфера габрэйскага Бабруйска ў жывапісным беларускім скансэне. Запрашаем у наш тэатр!
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
16 чэрвеня 2023 г. у 14.00
25.08.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Жыцень» на тэрыторыі музея!
З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...
Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па...