
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш» 14 кастрычніка 2018 г. Восень з’яўляецца пераломным момантам у жыцці прыроды. Людзі рыхтуюцца да зімы, заканчваюць палявыя работы і ў гэтую пору адзначаюць старажытнае земляробчае свята – Пакровы. Да свята звычайна завяршаліся ўсе палявыя работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы. У народзе гавораць: “Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпцам” таму менавіта на Пакровы пачыналася пара вяселляў...