+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!» Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. Кожную нядзелю сакавіка (17, 24, 31) можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па ветракам музея. Вы ўбачыце, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі, дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і даведаецеся шмат...

1715
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»

Аглядная экскурсія «Падняпроўе» 16, 23 сакавіка 2019 года з 13:30 Падняпроўе – гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае Магілёўскую, частку Віцебскай і Гомельскай абласцей. Вяночныя двары Падняпроўя – цікавыя помнікі народнай архітэктуры, у якіх жылыя і гаспадарчыя пабудовы размяшчаюцца вакол прасторы адкрытага ўнутранага двара. Характэрная асаблівасць Падняпроўя – дамініраванне жылога дома ў кампазіцыі сялянскай забудовы. Падчас экскурсіі вы наведаеце вяночны двор канца ХІХ ст. з вёскі Волева Дубровенскага раёна,...

2039
Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»

Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай» 14 сакавіка 2019 г. 13:00 Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту прэзентуе выставу «Забытыя асілкі зямлі беларускай», урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 14 сакавіка 2019 г. Музей валодае шматлікімі калекцыямі, але галоўнымі экспанатамі, асновай музейнай экспазіцыі, з’яўляюцца помнікі народнага дойлідства XVIII – пач. ХХ стст., перавезеныя з розных раёнаў...

2585