+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» 18 лістапада 2018 года  з 14:00 да 15:00 Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце. На Вячорках звычайна пралі, вышывалі,  падчас працы маглі жартаваць, расказваць цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадваць загадкі, спяваць песні. Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай...

2148
Фотасправаздача «Дзень каваля»

Фотасправаздача «Дзень каваля» 11 лістапада 2018г. 14 лістапада ў народным календары сваяткуецца дзень святых Касмы і Дзям’яна, нябесных заступнікаў кавальства. Напярэдадні гэтага свята, 11 лістапада 2018 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося свята "Дзень каваля". Каваль быў адным з самых шануемых людзей на сяле, складана ўявіць сабе сялянскі побыт і працу без каваных рэчаў. Пра кавалёў у народзе казалі: "У каваля што ня ўдар, то грыўня", "каваль б’е – каваліха пяе". Але пры ўсім...

#купалле
2556
Адкрыццё выставы “Беларускі лён”

Адкрыццё выставы “Беларускі лён”  9 лістапада 2018г. 12:00 Экспазіцыя “Беларускі лён” прысвечана адным з самых старажытных заняткаў беларусаў – прадзенню і ткацтву. Праз дэманстрацыю традыцыйных прыладаў ільноапрацоўкі з фондаў БДМНАіП аўтары імкнуліся паказаць увесь працаёмкі і працяглы ў часе тэхналагічны працэс апрацоўкі ільну, атрымання з валокнаў нітак і ткацтва палатна. Асобным раздзелам у экспазіцыі размешчаны ткацкія кросны з рознымі традыцыйнымі для Беларусі варыянтамі запраўкі нітак асновы.  Помнік архітэктуры...

2130