
Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Ушанаванне продкаў» 3 лістапада 2018 года з 14:00 да 15:00 Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў» – гэта мастацкая рэканструкцыя абрада на падставе этнаграфічных звестак. Дзяды маюць важнае значэнне не толькі ў захаванні памяці аб сваіх продках, гісторыі свайго роду, але гэта таксама вобраз яднання пакаленняў і сродак перадачы духоўнага і жыццёвага вопыту. Асноўная мэта мерапрыемства – адлюстраваць традыцыі правядзення Дзядоў з найбольш адметнымі абрадавымі...