
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2020» 10 кастрычніка 2020 года з 13:00 да 15:00 VI Штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2020» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 10 кастрычніка 2020 года ў аг. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі. Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а...