
Абрадавае мерапрыемства «Багач заткнуў у страху рагач» 19 верасня 2020 г. З 13:00 да 14:30 Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. З гэтага часу завяршаліся палявыя работы і праца сялян пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Ужо сама назва свята нагадвае нам пра багацце, дастатак і дабрабыт, якія селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю. Жыхары вёскі праводзілі спецыяльны абрад, які павінен быў забяспечыць ўраджайнасць і дабрабыт. З кожнага двара прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі...