
У музей усёй сям'ёй!!! Музей народнай архітэктуры і побыту - гэта ўнікальнае месца для кожнага наведвальніка. Атмасфера музея прымушае пагрузіцца ў далёкае мінулае нашых продкаў. Многія наведвальнікі музея з усмешкай на твары ўспамінаюць сваё дзяцінства ў вёсцы ў сваіх дзядоў і бабуль. Іх цудоўныя ўспаміны не пакідаюць абыякавымі нікога, на душы становіцца цёпла ... У часы высокіх тэхналогій сучасныя дзеці толкам і не ведаюць, як жылося нашым продкам. У музеі народнай архітэктуры і побыту Вы пазнаёміцеся з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, цэрквамі, млынамі,...