+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Жаночая доля»
Галоўная Падзеі «Жаночая доля»
«Жаночая доля»
979

Запрашаем ўсіх ахвочых пачуць расповед пра традыцыйныя жаночыя заняткі!

Як апрацоўваць кудзелю і ткаць палатно? Ці знойдзецца ў гаспадарцы месца для пральнай машыны? Якія стравы ўмела гатаваць кожная гаспадыня?

Пра ўсё гэта можна даведацца ў музеі пад адкрытым небам!

Чакаем Вас у 13.00 на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар “Цэнтральная Беларусь”.

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе “Беларускі лён”;
  • Расповед пра гатаванне традыцыйных страў;
  • Расповед пра дзіцячае выхаванне;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

 

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
1402
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

9 мая 2022 года запрашаем далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў...

Фотасправаздача «Старажытнае Купалле»
4444
Фотасправаздача «Старажытнае Купалле»

23.06.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Старажытнае Купалле»!

Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»
1411
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»

Стартуе акцыя ў рамках рэалізацыі дамовы па супрацоўніцтве паміж музеямі!

Фотасправаздача «Фестываль здаровага ладу жыцця» або «ЗЛЖ-фэст»
3704
Фотасправаздача «Фестываль здаровага ладу жыцця» або «ЗЛЖ-фэст»

05.05.2018г. Фестываль у падтрымку спорта і здаровага ладу жыцця.