+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Музейны полк» (сумесна з Расійскім этнаграфічным музеем – г. Санкт-Пецярбург)
Галоўная Падзеі Акцыя «Музейны полк» (сумесна з Расійскім этнаграфічным музеем – г. Санкт-Пецярбург)
Акцыя «Музейны полк» (сумесна з Расійскім этнаграфічным музеем – г. Санкт-Пецярбург)
163

Прысвячаецца 80-годдзю Вялікай Пабеды

Біяграфія С. С. Барысевіча

Сяргей Сцяпанавіч Барысевіч нарадзіўся 11 верасня 1919 г. у г. Жлобіне Гомельскай вобласці. Беларус, бацькі па сацыяльным паходжанні – рабочыя. У 1937 г. скончыў СШ № 20 у г. Мінску. Жанаты (жонка-Шабуневіч Браніслава Антонаўна - 1922 г.н.), меў 3 сыноў – Мікалая (1941 г. н.), Віктара (1945 г. н.), Сяргея (1952 г. н.). 

З 1937 па 1939 гг. працаваў аўтаслесарам, адначасова адвучыўшыся ў Гомельскай аўташколе. Пасля вучобы працаваў лінейным аўтамеханікам аўтакалоны №1 БДСТ ГУТА НКУС СССР (Мінск, вул. Апанскага). З 1939 па 1946 гг. служыў у шэрагах Савецкай арміі. Пасля вайны да 1980 г. працаваў аўтамеханікам-шафёрам Беларускага аэрафоталесаўпарадкавальнага трэста, старшым механікам машынна-падліковай станцыі, слесарам у структурах чыгункі, механікам мантажна-рамонтных партый №2, майстрам аддзела тэхнічнага забеспячэння вылічальнага цэнтра, тэхніка-механікам Беларускага аддзялення інстытута УНІПІ энергапрамысловасці, электраманцёрам па пазабюджэтных сродках кіравання Гідраметслужбы БССР. У 1980 г. быў прыняты на працу мастаком-рэстаўратарам у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, адкуль звольніўся ў 1981 г.

Узнагароджаны ўрадавай узнагародай – ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. Яна выдадзена яму, як удзельніку вайны з нагоды 40-годдзя Перамогі 06.04.1985 г. дакумент № 75 знаходзіцца ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі – шафа 4, скрыня 5. Па ўспамінах яго нявесткі – Алены Лявонцьеўны Барысевіч, якая з'яўлялася жонкай старэйшага сына Мікалая, ваенных узнагарод ён меў прыблізна ад 4 да 6, якія апранаў на выхадны касцюм у адзін шэраг на пінжаку на свята 9 Мая. Размаўляючы з суседзямі свайго ўзросту на Грушаўцы (вул. Дзекабрыстаў, 54-1), дзе ён пражываў у 80-я гады ХХ ст., ён распавядаў ім пра свой удзел у ваенных дзеяннях, звычайна ў Дзень Перамогі. У той жа час, у перыяд працы ў музеі, ён быў надзвычай сціплы да тэмы вайны, і як многія ветэраны, звяртаўся да яе вельмі рэдка.

Перад супрацоўнікамі музея сёння стаіць задача архіўнага пошуку матэрыялаў яго жыцця, перш за ўсё перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Адпаведна матэрыялам кадравай службы музея С.С.Барысевіч служыў у шэрагах Савецкай Арміі з 1939 па 1946 гг. На сёняшні дзень музей звярнуўся ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі з просьбай аказаць падтрымку ў пошуку матэрыялаў аб ваенным шляху ветэрана. Карыстаючыся выпадкам, жадаем падзякаваць   пракуратуры г. Мінска за ажыццяўленне аператыўнай падтрымкі ў аказанні пошука сваякоў ветэрана.

Акцыя праводзіцца ў адпаведнасці з дамовай з Расійскім этнаграфічным музеем з г. Санкт-Пецербурга. Яе прыклад з’яўляецца ўзорам супрацоўніцтва паміж музеямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Чытайце таксама
Свята «Спасаўка-ласаўка»
350
Свята «Спасаўка-ласаўка»

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і...

Свята «Вербніца»
985
Свята «Вербніца»

09 красавіка 2023 года з 13.00 да 14.00

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
1680
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 бясплатная экскурсія (аплачваецца толькі ўваходны...

5 прычын наведаць музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
1362
5 прычын наведаць музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

Неверагоднае месца, якое абавязкова варта наведаць!