+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Начны забег з Беларусбанкам»
Галоўная Падзеі «Начны забег з Беларусбанкам»
«Начны забег з Беларусбанкам»
132

У ноч з 12 на 13 верасня 2026 года з 17:00 да 00:30 запрашаем аматараў бегу і актыўнага адпачынку стаць удзельнікамі фізкультурна-спартыўнага праекта — «Начны забег з Беларусбанкам».
 
Маршрут начнога трэйла праходзіць па маляўнічай тэрыторыі музея пад адкрытым небам. Удзельнікаў чакаюць грунтовыя дарожкі, лясныя сцяжынкі, прырэчныя лугі, участкі з граззю і невялікія перапады вышыні.

Бегуны пракладуць свой шлях міма сапраўдных пабудоў драўлянага дойлідства:
 
 - Пакроўскай царквы XVIII стагоддзя з вёскі Логнавічы;
 - Драўлянай школы 1932 года;
 - Грамадскага свірна пачатку XIX стагоддзя;
 - Карчмы сярэдзіны XIX стагоддзя.
 
Прыміце ўдзел у сапраўднай бегавой прыгодзе ў атмасферы восеньскай ночы. Ініцыятарам і генеральным партнёрам спаборніцтваў выступае ААТ «ААБ Беларусбанк». Забег мае дабрачынны характар: стартавыя ўзносы ўдзельнікаў будуць перададзены Музею народнай архітэктуры і побыту для развіцця і падтрымкі экспазіцыі.
 
Азнаёміцца з правіламі, даведацца падрабязнасці і прайсці афіцыйную рэгістрацыю можна на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/
 
Чакаем вас на старце!

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
1031
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»

3 красавіка 2024 года з 14.00 да 14.30   Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі...

Топ-10 падзей у музеі ў 2024 годзе
763
Топ-10 падзей у музеі ў 2024 годзе

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!

Cвята «Масленіца-2023»
1281
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00

Музейны занятак «Беларускі лён»
4356
Музейны занятак «Беларускі лён»

Запрашаем на музейныя заняткі!