Верасень лета чырвонае праводзіць, восень сустракае.
03.09.2017
13:00 – 15:00
Канцэрт званоў пад кіраўніцтвам дырэктара Мінскай школы званароў Багдана Бярозкіна
Экскурсія па экспазіцыі Свята-Пакроўскай царквы
Дзіцячая пляцоўка
Майстар-класы
09.09.2017
14:00 – 15:00
16.09.2017
12:00 – 22:00
IX штогадовы фолк-фэст «Камяніца»
Мерапрыемства адбудецца пры падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ».
Фальклорны фестываль «Камяніца» упершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для ўсіх, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай, яе старымі традыцыямі і сучаснымі інтэрпрэтацыямі.
Акрамя таго, запрашаем рамеснікаў прыняць удзел у кірмашы вырабаў народнай культуры. Перавага аддаецца найбольш арыгінальным праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце. Заяўкі неабходна адправіць да 9 верасня на адрас kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.
Сачыце за абнаўленнямі ў праграме!
23.09.2017
14:00 – 15:30
Жаніцьба коміна – сакральны абрад – першае пасля летняга перапынку запальванне святла ў хаце. «Жаніха» рыхтуюць да абраду: коміна беляць, упрыгожваюць зелянінай, абвязваюць хмелем, стужкамі, новымі ручнікамі, упрыгожваюць кветкамі. З кім жэніцца комін? Хто кажа, што з хатай ці печчу, хто кажа, што з працай доўгімі зімовымі вечарамі.
Сачыце за абнаўленнямі!
30.09.2017
12:00 – 18:00
Тэатралізаваная імпрэза да Дня настаўніка. Танцы, гульні і песні ў суправаджэнні музычнага калектыва, канцэртная праграма і вясёлы квэст.
8 i 9 мая 2023 года з 13.00 да 14.00
30.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на тэрыторыі му...
19 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00 Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні...
14 кастрычніка 2023 года з 14.00 да 15.00 «Прыйшлі Пакровы – равуць...