Жаніцьба коміна (пасвета, лучніка) – сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. Комін – прылада для асвятлення сялянскай хаты ў вечаровы час у выглядзе конусападобнай трубы, якая выходзіць вонкі праз столь і дах.
Спевы і дзеянні абраду сведчылі, што ў гэты дзень гаспадары звычайна пачыналі сеяць жыта. Пасля гэтага абраду дзяўчаты пачыналі ладзіць вячоркі і попрадкі (працоўныя зборы моладзі). Сёння гэты абрад страчаны ў жывой традыцыі, яго можна ўбачыць толькі ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў рэканструкцыю ўнікальнага абраду «Жаніцьба коміна».
Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.
Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе...
Рэпартаж тэлеканала АНТ пра мерапрыемства «Каляды»