Зусім хутка прыйдзе час развітвацца з казачнай, марознай зімой і сустракаць цёплую, сонечную, веснавую пару. Далучайцеся да святкавання: спачатку мы праводзім зімачку з усёй пашанай, падзякуем яе за чараўніцтва, скрыпучыя маразы, пухнаты снег і як трэба паклічам доўгачаканае цяпло.
Людзі спрадвеку прыдумлялі розныя спосабы ўрачыстых праводзінаў зімы, каб тая хутчэй саступіла месца радасці вясновага адраджэння. Такім з'яўляецца смачнае і вясёлае свята «Масленіца», якое ў нашым музеі традыцыйна праходзіць з размахам: архаічныя абрады, жывая музыка, конкурсы, пачастункі, вялікая колькасць забаў для наведвальнікаў усіх узростаў і шмат іншага для самага лепшага адпачынку. Гэты год не стане выключэннем, нішто не зможа ўтаймаваць нястрымную народную весялосць.
Усіх, хто валодае гэтымі музычнымі інструментамі, хоча ад душы пайграць і атрымаць за гэта прыз, мы запрашаем прыняць удзел у конкурсе, які адбудзецца 25.02.2017 г. з 12:00 да 16:00 падчас правядзення мерапрыемства «Масленіца».
Заяўкі дасылайце ў вольнай форме, з указаннем імя, назвы музычнага інструмента і кантактнага тэлефона, на адрас электроннай пошты etnamuseum@gmail.com з паметкай «конкурс музыкаў» у тэме ліста.
Культурна-масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка!
26.03.2017г. запрашаем пазнаёміцца з традыцыйным тэатральным мастацтвам Беларусі і прыняць...
Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны.
3 і 4 ліпеня ў вас ёсць магчымасць арэндаваць ровар ці байдарку!