11 і 13 жніўня 2023 года
з 13.00 да 14.00
Запрашаем спазнаць далёкія і блізкія закуткі музея пад адкрытым небам на ровары!
Вы зможаце праехаць па звілістых сцежках і крутых пагорках разам з навуковым супрацоўнікам і даведацца адразу пра тры экспазіцыйныя сектары нашага музея: «Цэнтральную Беларусь», «Падняпроўе», «Паазер’е».
Чакаем Вас ля касы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту са сваім роварам! Пракат ровараў на тэрыторыі музея адсутнічае.
Папярэдні запіс на роварную экскурсію па тэлефоне +375296978901.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
28 сакавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на...
30 ліпеня 2022 года запрашаем пабачыць традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуць традыцыйныя...
У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На...
14.09.2019г. Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай муз...