+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Паміж Менскам і Мінскам»
Галоўная Падзеі «Паміж Менскам і Мінскам»
«Паміж Менскам і Мінскам»
2243

Культурна-масавага мерапрыемства
«Паміж Менскам і Мінскам»

9 верасня 2017 года
з 14:00 да 15:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту літаральна знаходзіцца паміж Менскам і Мінскам. У 2-х км. на захад ад музею знаходзіцца гарадзтшча на рацэ Менке, гістарычны Менск, у 4-х км. на ўсход ад музею знаходзіцца сучасны Мінск. Музей захоўвае ў сябе артэфакты як сярэднявечнага Менску, так і старога Мінску: на тэрыторыі музею знаходзіцца курганны могільнік Х-ХІ стст, у музей перавезены драўляны дом з вул. Вызвалення. Зразумела, музей ня змог абмінуць 950-гадовы юбілей гораду Мінску і запрашае вас наведаць мерапрыемства «Паміж Менскам і Мінскам».

У праграме мерапрыемства вас чакае:

  • Экскурсія па выставе археялагічных артэфактаў з раскопаў Менску і яго ваколіц.
  • Расповяд пра сярэднявечную пахавальную традыцыю
  • Расповяд пра драўляную архітэктуру Мінску ХІХ ст.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • пакатацца на кані;
  • пакаштаваць традыцыйныя стравы ў «Беларускай карчме», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна
Чытайце таксама
Фотасправаздача: Беларускі скансэн на III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"!
2516
Фотасправаздача: Беларускі скансэн на III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"!

1 і 2 кастрычніка мы з поспехам прынялі ўдзел у III Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі&qu...

Мерапрыемства  «Светлыя-светлыя нашы памерлыя.  Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
638
Мерапрыемства «Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»

10 лютага 2024 года з 14.00 да 15.00 Цягам года на Беларусі было шмат дзён ушанавання...

Свята  «Пакроўскі кірмаш»
933
Свята «Пакроўскі кірмаш»

14 кастрычніка 2023 года з 14.00 да 15.00   «Прыйшлі Пакровы – равуць...