+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «ЭТНАПІКНІК З БЕЛАРУСБАНКАМ»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «ЭТНАПІКНІК З БЕЛАРУСБАНКАМ»
Фотасправаздача «ЭТНАПІКНІК З БЕЛАРУСБАНКАМ»
2628

Фотасправаздача «ЭТНАПІКНІК З БЕЛАРУСБАНКАМ»
Адпачынак на любы густ!

01 ліпеня 2017 года
з 11:30 да 16:00

1 ліпеня 2017 года на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца дабрачынны праект «Этнапікнік з Беларусбанкам».

Арганізатары падрыхтавалі дынамічную праграму ў лепшых беларускіх традыцыях, якая пачне працаваць з 11:30. Хэдлайнерамі музычнай часткі мерапрыемства стануць віртуоз гульні на балалайцы Аляксандр Варанішча і неафольк-рок гурт «Rokash».

Аматараў актыўных забаў чакае катанне на конях і поні, народныя танцы і палёты на мотапараплане, верталёце, паветраным шары, з якіх можна будзе аглядзець маляўнічае навакольнае асяроддзе Беларускага скансэна з вышыні птушынага палёту.

Пазнаёміцца з міфалогіяй Беларусі можна, прыняўшы ўдзел у квэсце «Таямнічая гісторыя». Тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў рамёствах, чакаюць майстар-класы па вырабе лялек-мотанак, а таксама стварэнні традыцыйнага беларускага строю ўласнымі рукамі.

Займальныя зборныя экскурсіі дапамогуць усім жадаючым хаця б на 30 хвілін адчуць сябе часткай старажытных традыцый, даведацца якія былі ў беларусаў грошы і куды яны іх хавалі.

Усіх юных прыхільнікаў беларускай культуры і відэамастацтва чакае мультыплікацыйная праграма «Беларускія казкі» ў школе пачатку XX ст. з в. Калодчына.

Фудкорт зону ў традыцыях беларускай кухні забяспечыць «Беларуская карчма», якая працуе на тэрыторыі музея.

Сюрпрызы і розыгрыш падарункаў ад ААТ «ААБ Беларусбанк», спецыяльная зона для пікніка стануць прыемнымі дапаўненнямі для ўсіх тых, хто прыйдзе на свята.

Акрамя таго, наведвальнікі фэста змогуць зрабіць дабрачынныя ахвяраванні, пералічыўшы з дапамогай сайта SMSbilet.by суму ад 1 бел. руб. у падтрымку ўнікальнага музейнага комплекса пад адкрытым небам у в. Азярцо. Грошы, сабраныя падчас мерапрыемства, пойдуць адразу на рахунак музея, што дапаможа захоўваць унікальную калекцыю беларускай традыцыйнай драўлянай архітэктуры XVIII – XX стст.

Квіткі на мерапрыемства можна набыць у касе музея 1 ліпеня 2017 года: дарослыя – 8 руб., школьнікі – 4 руб., дашкольнікі – бясплатна.

«Этнапікнік 2017» пройдзе з 11:30 да 16:00.

Схему праезду глядзіце тут.

Арганізатары:

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

ААТ «АСБ БЕЛАРУСБАНК»

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Чытайце таксама
Анонс мерапрыемства «Над Менкай»
660
Анонс мерапрыемства «Над Менкай»

8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе IV фестываль...

Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
177
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"

6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...

Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”
791
Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”

Сёлета з 15 ліпеня па 17 жніўня праходзіў археалагічны летнік “Скрабянец – 2022”.

Свята  «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
455
Свята «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў.