+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласазапрашае на адкрыццё выставы “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
Галоўная Падзеі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласазапрашае на адкрыццё выставы “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласазапрашае на адкрыццё выставы “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
275

Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з’яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага або прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл. Падчас выканання абарончай функцыі гэтыя прадметы пазбаўляліся свайго ўтылітарнага прызначэння, набывалі ўласцівасці рытуальныя, сімвалічныя. Новыя, апатрапейныя характарыстыкі пры гэтым не выпадковыя, яны абапіраліся на рэальныя якасці прадметаў, альбо на асаблівасці іх практычнага выкарыстання. Напрыклад, у народнай свядомасці вастрыня нажа альбо сякеры ў аднолькавай ступені карысна як для выканання рэальных, побытавых задач, так і для служэння ў якасці сродка абароны ад ведзьмаў.
 

На выставе прадстаўлены 8 экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў напрацягу жыцця: будаўніцтва сваёй хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т.п. Кожны комплекс уяўляе сабой шэраг экспанатаў – музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў, фотаздымкаў, якія разам павінны стварыць адмысловы “музейны нацюрморт” – прадметнае і мастацкае ўвасабленне ролі апатрапея ў традыцыйнай культуры беларусаў.
 

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 16 ліпеня ў 17.00 у выставачнай залі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Чытайце таксама
«Вербная нядзеля»
3088
«Вербная нядзеля»

01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...

Свята «Шчодрык»
1392
Свята «Шчодрык»

14 студзеня 2023 года з 13.00 да 14.00

Акцыя «Хлебны Спас»
702
Акцыя «Хлебны Спас»

31 жніўня 2024 года 15:00   У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра...

Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
936
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»

13 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Авечка з'яўлялася адной з важнейшых хатніх...