+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
2202

Абрадавае мерапрыемства

«Камаедзіца»

6 красавіка 2019 года 

з 15:00 да 16:00

«Камаедзіца» - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. На свята гатавалі і спажывалі гарохавую кашу – так званыя камы, сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. «Камаедзіца» – водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання, калі абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера.           

Мерапрыемства будзе праходзіць на сектары «Падняпроўе», дзе былі вялікія лясы, у якіх вялося многа мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскую жывёлу, выклікалі страх у людзей.           

Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць паслухаць расповед пра бортніцтва на Беларусі, паслухаць розныя казкі і паданні пра мядзведзя, патаньчыць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, і ў цэлым, весела і цікава правесці свой час!

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
  • Расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
  • Беларускія народныя гульні і забавы;
  • Майстар-клас па беларускіх народных танцах;
  • Частаванне гарохавай кашай!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца»на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4.00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Хатнія рэцэпты на святочны стол!
2916
Хатнія рэцэпты на святочны стол!

Нашы супрацоўнікі дзеляцца сваімі самымі лепшымі рэцэптамі на велікодны стол!

Мерапрыемства «Дзень працы»
516
Мерапрыемства «Дзень працы»

Першага мая ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае Свята працы. Доўгі час дзень 1 мая...

Фотасправаздача «Строчыцкія перазвоны»
2325
Фотасправаздача «Строчыцкія перазвоны»

03.09.2017г. Свята званоў «Строчыцкія перазвоны» накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай...