28 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побытуадбылося яркае і душэўнае беларускае свята - Саракі.
Гэты дзень прайшоў нібы ў абдымках цяпла і дабрыні: сонца пяшчотна грэла, а атмасфера напоўнілася шчырай утульнасцю і радасцю.
Усе прысутныя атрымлівалі асалоду ад жывой музыкі і народных спеваў гасцей, якія прыехалі у музей з Драгічанскага раёна Брэсцкай вобласці, іх песні перапаўнялі сэрца цяплом і нагадвалі пра багацце народных традыцый. Гукі гармоніка і народнай песні стварылі асаблівую атмасферу яднання і спакою.
Надвор'е спрыяла нашаму святу - яснае неба і лёгкі вецер дапаўнялі карціну ідэальнага адпачынку. У такім месцы, як гэту музей, немагчыма не адчуць сябе часткай нечага большага: народнай культуры, гісторыі і жыцця продкаў.
Гэта былі незабыўныя імгненні, якія напаўняюць душу святлом і натхненнем. Лепшага месца, дзе можна вярнуць сабе гармонію і натхніцца народным мастацтвам, проста не знайсці!











25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00 Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...
3 і 4 ліпеня ў вас ёсць магчымасць арэндаваць ровар ці байдарку!
Музей запрашае да сябе маладых і прапануе адсвяткаваць нараджэнне новай сям'і.
17 і 18 жніўня 2019 года запрашаем на культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»!