12 студзеня 2025 года
з 13.00 да 14.00
Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.
Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.
Чакаем Вас на нашым свяце!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
05.05.2018г. Фестываль у падтрымку спорта і здаровага ладу жыцця.
Дарагія сябры! 1 сакавіка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту...
2, 4, 5 студзеня 2026 года 13:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...
12 красавіка Музей народнай архітэктуры і побыту жыў асаблівым настроем. Падворкі і старадаўнія...