+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выставы на тэрыторыі
Галоўная Выставы Выставы на тэрыторыі
Гоніць гэблік стружку залатую

Гоніць гэблік стружку залатую Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Калі: з 27 кастрычніка 2017 года На выставе можна пазнаёміцца з прыладамі дрэваапрацоўкі з фондавых калекцый музея, даведацца аб традыцыйных дрэваапрацоўчых рамёствах Беларусі канца ХІХ – першай паловы ХХ ст.

Строчыцкі скарбец
Строчыцкі скарбец

Строчыцкі скарбец Дзе: дом з вул. Васкрасенскай Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў атачэнні ўнікальных археалагічных помнікаў. Сярод іх найбольш цікавымі з’яўляюцца: грандыёзны і загадкавы комплекс на рацэ Менка (перашапачатковы летапісны Менск), курганы-пахаванні знатных людзей і шматлікія скарбы манет. Разнастайныя археалагічныя знаходкі здаўна захоўваліся сярод іншых збораў у сядзібах заможнай шляхты. Была свая калекцыя і ва ўладальнікаў маёнтка Строчыцы. Выстава “Строчыцкі скарбец” знаёміць з...

Падняпроўскае шапавальства

Падняпроўскае шапавальства Дзе: сектар “Падняпроўе” Рэгіён “Падняпоўе” вядомы сваімі славутымі майстрамі. Сярод іх вылучаюцца майстры-шапавалы, якія майстэрскі валодаюць рэдкай тэхналогіяй, увасобленай у вытворчасці валяных вырабаў з воўны. Шапавальны промысел прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Выстава “Падняпроўскае шапавальства” прадстаўлена на экспазіцыі музея ў вялікай падняпроўскай сядзібе з вёскі Бракава Слабада. У комплексе двара можна ўбачыць памяшканне для ўтрымання авечак,...