Выстава «Ікона звалась Свячой...» Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча» Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту разам з Веткаўскім музеям стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае наведаць выставу “Ікона звалась Свячой…”, якая будзе дзейнічаць у помніку архітэктуры “Царква з в. Барань” (экспазіцыйны сектар “Падняпроўе”). Абрад «Свяча» з'яўляецца адным з самых адметных абрадаў у традыцыйнай культуры...