+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падняпроўскае шапавальства
Галоўная Выставы Выставы на тэрыторыі Падняпроўскае шапавальства
Падняпроўскае шапавальства

Падняпроўскае шапавальства

Дзе: сектар “Падняпроўе”

Рэгіён “Падняпоўе” вядомы сваімі славутымі майстрамі. Сярод іх вылучаюцца майстры-шапавалы, якія майстэрскі валодаюць рэдкай тэхналогіяй, увасобленай у вытворчасці валяных вырабаў з воўны. Шапавальны промысел прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Выстава “Падняпроўскае шапавальства” прадстаўлена на экспазіцыі музея ў вялікай падняпроўскай сядзібе з вёскі Бракава Слабада. У комплексе двара можна ўбачыць памяшканне для ўтрымання авечак, паветку з унікальнай машынай-воўначоскай, часовую “майстэрню шапавала” з поўным камплектам прыладаў яго промыслу, баню для змочваня воўны цёплай вадой і прасушкі гатовай прадукцыі. У клеці і хаце можна пазнаёміцца з разнастайнымі вырабамі з воўны - верхняй вопраткай, валёнкамі, шапкамі-магеркамі і іншымі вырабамі “цёплага рамяства”.