+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Строчыцкі скарбец
Строчыцкі скарбец

Строчыцкі скарбец

Дзе: дом з вул. Васкрасенскай

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў атачэнні ўнікальных археалагічных помнікаў. Сярод іх найбольш цікавымі з’яўляюцца: грандыёзны і загадкавы комплекс на рацэ Менка (перашапачатковы летапісны Менск), курганы-пахаванні знатных людзей і шматлікія скарбы манет. Разнастайныя археалагічныя знаходкі здаўна захоўваліся сярод іншых збораў у сядзібах заможнай шляхты. Была свая калекцыя і ва ўладальнікаў маёнтка Строчыцы.

Выстава “Строчыцкі скарбец” знаёміць з пакоем калекцыянера. У памяшканні з прыгожай мэбляй прадстаўлены рарытэты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі музея, на Менцы, у Прылуках і Дворыцкай Слабадзе. Сярод прадметаў, якія таксама вылучаюцца ў кабінеце калекцыянера - посуд, кнігі, мінералы і іншыя рэдкасці.

На выставе прадстаўлены прадметы з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь - Музея прыроды і экалогіі, Музея Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.