+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года на тэрыторыі музея (а/г. Азярцо, Мінскага раёна) сіламі і сродкамі арганізацыі, пры падтрымцы супрацоўнікаў ПАВЧ-5, былі праведзены мерапрыемствы, прадугледжаныя Планам падрыхтоўкі і правядзення Адзінага дня бяспекі. Начальнікам дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 5 лейтэнантам унутранай службы Дамарадам Дзянісам Васільевічам была прачытана лекцыя па дзеянню людзей пры пажары і іншых надзвычайных і няштатных сітуацыях, праведзена практычная адпрацоўка эвакуацыі людзей пры ўмоўным пажары. Была праведзена...

468
Мерапрыемства  «Дзень настаўніка-2023»

30 верасня 2023 года з 14.00 да 17.00 Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі. Час імкліва бяжыць, а нам, былым вучням, пры сустрэчы здаецца, што настаўнікі не змяняюцца. Такая ж адкрытая ўсмешка, клапатлівы позірк і стос сшыткаў у руках. А з якім заміраннем сэрца прыгадваецца апошні званок і слёзы на вачах тваёй любімай настаўніцы… Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не абмінуў гэтае цёплае і радаснае свята! Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты...

637
Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»

24 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць апошняя магчымасць наведаць выставу «Ганчарны посуд Беларусі» перад яе закрыццём! Вы зможаце ўбачыць традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў). Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання. Белагліняныя вырабы з Гарадной,...

616