15 сакавіка 2025 года
Пачатак - 15.00
15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, ў гэты святочны дзень, Вас чакае некалькі цікавых падзей. Патрыятычнае выхаванне моладзі заўсёды адыгрывала важную ролю ў палітыцы Рэспублікі Беларусь. Таму запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у экскурсіі па помніках драўлянага дойлідства.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №,1111,1026.
З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...
12 красавіка 2020 года
15 сакавіка 2024 года 13.00-14.00 15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень...
22.01.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...