1 лютага 2026 года
13:00 і 15:00
Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Пры Вашым жаданні можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплочваецца толькі ўваходны квіток у музей) па 2 выставам музея – «Пчалярства на Беларусі» і «Шапавальства на Беларусі».
Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі» - гэта магчымасць даведацца ўсё аб гісторыі пчалярства і пазнаёміцца з прафесійнымі прыладамі, якімі карысталіся пчаляры падчас сваёй працы.
Акрамя гэтага, Вас чакае экскурсія па выставе «Шапавальства на Беларусі». Гэты промысел быў папулярны менавіта на беларускім Падняпроўі і звязаны ў асноўным з вырабам валёнак і магерак, без якіх зімой не мог абысціся чалавек.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.
У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра святкаванне Хлебнага Спасу на Беларусі...
06.02.2022г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна» на тэрыторыі музея!
Да Новага года засталося зусім мала!!! Музей спяшаецца падзяліцца з Вамі нашымі гарачымі прапан...
Паважаныя наведвальнікі! У суботу 23 верасня 2023 года па тэхнічных прычынах будзе...