Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00 Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з’яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага або прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў...