Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце. На Вячорках звычайна пралі, вышывалі, за працай маглі жартаваць, расказаць цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадаць загадкі, спяваць песні.
Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання, які знік у сучасным асяродку. Таму ў музеі кожны год ладзяць мерапрыемствы такога кшталту, каб паказаць побыт і жыццё людзей тых часоў.
Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!
Наведвальнкі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
24 снежня 2022 года запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!
27 красавіка 2024 года з 14.00 да 16.00 Традыцыі саломапляцення сыходзяць каранямі ў...
З нагоды ўрачыстага святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і для ушанавання памяці...
17.02.2018г. Удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях!