+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Фотасправаздача "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ"

ФОТАСПРАВАЗДАЧА "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ" 22 мая 2016 годаз 13:00 да 15:00 Запрашаем адзначыць разам “Мікольскі фэст”, – свята ў гонар Свяціцеля Мікалая.Свяціцель Мікалай – найбольш ушанаваны ў народзе святы, цудатворац. На Беларусі яго лічылі адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з асаблівай павагай. У гонар святога называлі вёскі і храмы, ладзілі прастольныя святы з хрэсным ходам да крыніц, дзе святар асвячаў ваду, праводзілі кірмашы. Святкавалі “Мікольшчыну” некалькі разоў на год, вясной 22 мая –...

3008
Беларускае вяселле

Беларускае вяселле На працягу вяснова-летняга перыяду музей запрашае да сябе маладых і прапануе адсвяткаваць нараджэнне новай сям'і. Маладыя на сапраўдным возе ці брычцы прыедуць у сялянскую сядзібу, разам з гасцямі пазнаёмяцца з вясельнымі традыцыямі і прымуць актыўны ўдзел у вясельным абрадзе. Сямейнае свята суправаджаецца жывой музыкай, танцамі і гульнямі. Кошт і ўмовы мерапрыемства глядзіце тут.

5968
Вынікі конкурсу "Велікодная пісанка"

Вынікі конкурсу "Велікодная пісанка" 13 мая ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі падвялі вынікі конкурсу "Велікодная пісанка", які прайшоў у рамках выставы "Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!". Першае месца падзялілі навучэнцы гімназіі №1 г. Дзяржынска Скварчэўская Ангеліна і Клімко Расціслаў. Другія месцы дасталіся Сілаву Аляксею і Каменскаму Максіму з гімназіі №1 г. Дзяржынска. На трэцім месцы - Вашкевіч Кацярына і Шаланкевіч Марыя (гімназія №1 г. Дзяржынска). Адзначылі ўзнагародамі і выкладчыкаў юных дараванняў – кіраўнікоў...

2137