+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Узвіжанне»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Узвіжанне»
Мерапрыемства «Узвіжанне»
1548

Мерапрыемства «Узвіжанне»

26 верасня 2021 г.

з 15.00 да 16.00

«Узвіжанне лета замыкае, а ключык шызая галачка за мора панесла» – так казалі у народзе пра гэта свята. Вернікі ўшаноўвалі у гэты дзень асаблівую падзею – устанаўленне крыжа, а сяляне надавалі яму яшчэ адзін сэнс – усё у гэты дзень павінна быць «здвінута»: яравыя і азімыя звезены з поля, а зямля падрыхтавана да адпачынку. Падчас мерапрыемства вы даведаецеся пра цікавосткі і асаблівасці святкавання Узвіжання, а таксама пра ролю змяі ў гэтым свяце і ў светапоглядзе нашых продкаў.

Вас чакае:

  • расповед пра хрысціянскі і народны аспекты свята і асаблівасці святкавання Узвіжання вернікамі;
  • расповед пра змяю, як адзін з сімвалаў свята, і пра ролю змяі у беларускім фальклоры;
  • беларускія народныя казкі;
  • віктарына з падарункамі для актыўных удзельнікаў.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму» і пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2024»
1103
Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2024»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 25 мая запрашае ўсіх выпускнікоў школ...

«Матэрыял года: Блог аб турызме»
1298
«Матэрыял года: Блог аб турызме»

У 2023 годзе Дэпартамент па турызму Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь і...

Свята  «Пакроўскі кірмаш»
1356
Свята «Пакроўскі кірмаш»

14 кастрычніка 2023 года з 14.00 да 15.00   «Прыйшлі Пакровы – равуць...

Новая магчымасць
640
Новая магчымасць

Дарагія сябры! У гэтым годзе ў 3-х з Вас ёсць унікальная магчымасць самім стаць удзельнікамі...