+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Дзень некурэння
Галоўная Падзеі Дзень некурэння
Дзень некурэння
1649

Дзень некурэння

Штогод па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам у трэці чацвер лістапада праводзіцца Дзень некурэння. Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, прымеркаваная да гэтага дня, пройдзе ў нашай краіне 18-25 лістапада 2021 года.

На сённяшні дзень тытунь з'яўляецца самым распаўсюджаным канцэрагенам для чалавека. Курэнне выклікае шэраг захворванняў, сярод іх: хранічныя абструктыўныя захворванні лёгкіх, якія праяўляюцца ўстойлівай стратай іх функцыі, сардэчна-сасудзістыя захворванні (ішэмічная хвароба сэрца, артэрыясклероз перыферычных сасудаў), парушэнні мазгавога кровазвароту (інсульты).

На асаблівым месцы сярод хвароб, звязаных з курэннем, знаходзяцца злаякасныя новаўтварэнні. У цяперашні час даказана сувязь тытунекурэння з 18 формамі раку ў чалавека.

Па дадзеных Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам (UICC) сёння 30% усіх выпадкаў смерці ад раку звязаны з курэннем.

У Беларусі смяротнасць ад раку трахеі, бронхаў і лёгкіх займае лідзіруючае месца ў структуры анкалагічных хвароб. У 2020 годзе сярод памерлых ад злаякасных новаўтварэнняў на долю памерлых ад раку лёгкага прыпала 16%, з іх 88% склалі мужчыны, якія паляць.

Тытунёвы дым небяспечны не толькі для курца, але і для тых, хто знаходзіцца побач з ім. Значная частка насельніцтва схільна да пасіўнага курэння. Навукоўцы падлічылі, што знаходжанне ў накураным памяшканні на працягу працоўнага дня падвяргае людзей, якія не паляць такой жа рызыцы захворванняў, як чалавека, які выкурвае 5 цыгарэт у дзень.

Не існуе бяспечнай цыгарэты і бяспечнага ўзроўню курэння. Адзіным найбольш эфектыўным спосабам зніжэння небяспекі для здароўя застаецца спыненне курэння.

Па інфармацыі сайтаў: https://www.rcheph.by,  http://minzdrav.gov.by

 
Чытайце таксама
«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»
168
«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...

Дзень каваля  «Каваль куе – жалеза пяе»
791
Дзень каваля «Каваль куе – жалеза пяе»

Дзень святых Касьмы і Дзям’яна - свята кавалёў. Менавіта гэтыя хрысціянскія святыя лічацца...

Абрадавае мерапрыемства «Ішла каляда калядуючы...» (Каляды)
1597
Абрадавае мерапрыемства «Ішла каляда калядуючы...» (Каляды)

26 снежня 2021 года запрашаем вас пакалядаваць да нас і разам з намі!

Свята  «Зажынкі»
553
Свята «Зажынкі»

«Зажынкі» - традыцыйнае свята, прысвечанае пачатку жніва.