+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
3698

Фотасправаздача

«Абрадавае мерапрыемства

«Зялёныя святкі»

27 мая 2018 года

Зялёныя святкі (Сёмуха, Тройца) - старажытнае земляробчае свята ў беларусаў і іншых славянскіх народаў, якое адзначаецца на сёмым тыдні пасля Вялікадня і сімвалізуе канец вясны і пачатак лета, праз ушанаванне зеляніны, дрэў і кветак, якія знаходзяцца ў сваім росквіце.

У гэты час уся ўвага была скіравана да дрэў,  як да сакральных аб’ектаў, і самым ушанаваным дрэвам была бяроза. Менавіта ў яе вобразе ўшаноўваецца расліннасць – носьбіт жыватворчай моцы зямлі і сонца. Бярозка («май») была асноўным атрыбутам траецкай абраднасці. Яе ставілі на падворках, на ганку, ля брамы, бярозавымі галінкамі аздаблялі сцены хат. Пасля свята, гэтую зеляніну захоўвалі напрацягу года і верылі ў яе магічную абараняльную моц.

У гэты дзень беларусы сустракаюць росквіт прыроды карагодамі, песнямі, танцамі і варожбамі, што і адбывалася на тэрыторыі музея.

 

Чытайце таксама
Вербніца
230
Вербніца

5 красавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося светлае свята...

Свята «Каляды»
524
Свята «Каляды»

Святыя вечары, Шчодрыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага с...

Акцыя «Вадохрышча»
1277
Акцыя «Вадохрышча»

21.01.2023г. з 14.00 да 15.00 запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд...

Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
716
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»

«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.