+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вялікдзень»
Галоўная Падзеі Свята «Вялікдзень»
Свята «Вялікдзень»
1015

31 сакавіка 2024 года

з 14:00 да 15:00

 

Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў – «Уваскрасенне Хрыстова». У каталікоў яно адзначаецца ў межах з 22 сакавіка па 25 красавіка. Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. Самай любімай забавай у Велікоднае свята як для дзяцей, так і для дарослых было качанне і біццё яек.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!

 

Вас чакае:

  • Майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;
  • Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
  • Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;
  • Абрад абыхода двароў валачобнікамі;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Ночь музеев. Шорохи старых дворов
197
Ночь музеев. Шорохи старых дворов

16 мая в Музее народной архитектуры и быта случился настоящий прорыв - "Ночь музеев....

Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
1556
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...

Інтэрактыўная экскурсія  «Дзівосны свет народнай фантазіі»
1203
Інтэрактыўная экскурсія «Дзівосны свет народнай фантазіі»

10 і 11 студзеня 2022 года запрашаем усёй сям’ёй паўдзельнічаць у бясплатнай інтэрактыўнай...

Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
933
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...