«Вяселле Заходняга Палесся» – выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які з поспехам экспанаваўся летам 2016 года ў Музеі народнага побыту Літвы. З 10 лютага па 30 красавіка 2017 года з экспазіцыяй можна пазнаёміцца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы.
На выставе вы ўбачыце экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Таксама пазнаёміцеся з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыце ўнікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.
На адкрыцці выставы будзе паказаны вясельны палескі абрад «пакрывала зняць».
Адрас: Мінскі р-н, с/к «Раўбічы»
Тэл. для даведкі: (017) 507 44 68, (017) 507 44 69, (29) 135 32 41
Галоўным прадметам “абракання” з’яўляюцца абракальныя тканіны. Такія тканiны выраблялiся ў...
3 красавіка 2024 года з 14.00 да 14.30 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі...
15 кастрычніка 2022 года
09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...