+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
Абрадавае мерапрыемства  «Зажынкі»
1705

Абрадавае мерапрыемства

«Зажынкі»

1 жніўня 2021 года

з 15.00 да 16.00

Калі ідзеш па музейнай вёсцы і выходзіш на пшанічнае поле, як быццам выпадаеш з рэальнасці. Зямля, неба, каласы, хаткі, цэрквы, капличкі, млыны – такія ж, як і сто гадоў таму.

У музеі па-асабліваму адчуваецца гэтая сувязь з продкамі, што ідзе з глыбіні стагоддзяў. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да абрадавага мерапрыемства «Зажынкі». Вы пабачыце рэканструкцыю абрада, звязанага з уборкай ураджаю, пачуеце традыцыйныя песні і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням.

У зажынкавых абрадах і звычаях яскрава бачны элементы земляробчай магіі, заклінанняў, у якіх адлюстравана пашана селяніна да хлеба. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуць, зерне з яго замешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.

Вас чакае:

  • абрад «Зажынкі»;
  • упрыгожванне снапа-гаспадара;
  • майстар-клас па беларускім танцам і гульням.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
3071
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

10.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на...

"Не пакідайце дзяцей адных!"
819
"Не пакідайце дзяцей адных!"

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня...

Мерапрыемствы ў ЧЭРВЕНІ
1209
Мерапрыемствы ў ЧЭРВЕНІ

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень...

Свята «Тры Каралі»
1252
Свята «Тры Каралі»

6 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   Тры Каралі – каталіцкае свята, якое...