+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Вынікі свята «Масленіца-2026»
Галоўная Падзеі Вынікі свята «Масленіца-2026»
Вынікі свята  «Масленіца-2026»
252

Масленка разам з Даравальнай нядзеляй – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. Гэтыя Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе і можна была ўбачыць у суботу і нядзелю 21 і 22 лютага 2026 г. у беларускім скансэне.

Свята пачалося з вялікага шэсця жыхароў музейнай вёскі і іх гасцей ад першапачатковай кропкі свята ад помніка “Дом з вуліцы Васкрасенскай з Ракаўскага прадмесця”. Апранутыя у кажухі і святочныя строі жыхары міфічнай вёскі разам з разнастайнымі жывёламі, народнымі калектывамі, рыцарамі і іншымі гасцямі разам з цэнтральным персанажам Масленіцай пад вясёлыя гукі дуды, бубнаў і іншых музычных інструментаў дайшлі да вялікай сцэны, дзе адбылася ўрачыстае адкрыццё  свята. Пасля вялікага карагода перад сцэнай гасцей свята павіншаваў дырэктар музея С.І.Усік. І пасля нон-стоп пачалі працаваць шматлікія пляцоўкі (“Іголка ў сене”,  “Народны більярд”, “Запражы сябе”, “Чыгункі”, “Кольцакід” і інш.), ценявы тэатр «Вяртэп», лялечны тэатр «Батлейка», майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэманстравацца разнастайныя абрады - «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі р-н., Віцебская вобл.), «Наведванне маладухі», “Вешанне калодкі” і г.д.

Цэнтральнай гульнявой пляцоўкай свята стаў Масленічны слуп з прызамі ад спонсараў свята – ГМ “Залатая кропля”, Хлебазавод-аўтамат і хлебазавод №5. Тут можна было ўбачыць напалову распранутых, адчайных маладых хлопцаў, якія забіраліся на слуп за цікавымі прызамі, нягледзячы на мароз. Публіка сустракала гэтых маладзёнаў шматлікімі воплескамі ў далоні і прывітальнымі воклічамі.

Таксама нон-стоп на дзвюх сцэнах гралі шматлікія народныя калектывы і хедлайнер свята –гурт “КАС”. Вясёлыя гулянні, танцы, спевы, катанні на конях і санях – усё гэта было на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Апагеям свята стала спальванне пудзіла зімы “Марэны”. Марэна, зробленая рукамі жыхароў музейнай вёскі, гарэла пад гукі аўтэнтычнай музыкі і воплескі натопу, які сабраўся каля яе.

Спадзяемся, што любімая наша Масленіца прыйшлася да спадобы гасцям музея і  яны будуць і далей прыходзіць да нас!

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства “Над Менкай”
1162
Мерапрыемства “Над Менкай”

Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...

Свята  «Багач»
1412
Свята «Багач»

23 верасня 2023 года з 14.00 да 15.30   Багач – старадаўняе свята ўраджаю,...

Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»
598
Прэс-рэлiз акцыі «Прыйшоў Пракоп - разрыў сугроб»

5-га снежня ў народным календары адзначаецца Пракопаў дзень. Лічылася, што менавіта з Пракопа...