+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак
Галоўная Падзеі Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак
Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак
706

З самага свайго адкрыцця экспазіцыя Музея народнай архітэктуры і побыту служыць пляцоўкай для здымкаў кінафільмаў і тэлевізійных перадач. За апошнія трыццаць год музейныя вуліцы, помнікі народнага дойлідства, фігуравалі ў дзясятках мастацкіх і дакументальных стужак, многія з якіх сёння набылі, ў свядомасці людзей, статус “кінематаграфічнай класікі”. Вялікую частку сярод гэтых работ складаюць фільмы на ваенную тэматыку. Гэта карціны “У жніўні 44-га”, “Франц і Паліна”, “Лета ваўкоў”, “Наркамаўскі абоз”, “Анёл-ахоўнік” і інш...

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі калектыў Музея народнай архітэктуры і побыту падрыхтаваў часовую выставу фотаздымкаў – кадраў з вядомых кінастужак, на якіх адлюстраваны інтэр’еры хат і музейныя ландшафты. Прапануем азнаёміцца з выставай і апазнаць музейныя лакацыі, якія ў розныя гады прыйшліся даспадобы кінатворцам.

Выстава пачынае працаваць з 09.04.2025 года і размешчана пад адкрытым небам на экспазіцыйным сектары "Цэнтральная Беларусь".

Відэа: https://t.me/etnaby/3852

Чытайце таксама
Свята «Грамніцы»
1485
Свята «Грамніцы»

17 лютага 2024 года з 14.00 да 15.00   Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам,...

Інфармацыя для наведвальнікаў
724
Інфармацыя для наведвальнікаў

Дарагія сябры! Па тэхнічных прычынах наш Музей будзе зачынены для наведвання 31.03.2025 (панядз...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2977
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

22.12.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!

Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
1031
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»

3 красавіка 2024 года з 14.00 да 14.30   Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі...