+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
Галоўная Падзеі «VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
2537

Культурна-масавае мерапрыемства

«VIP пікнік «Развітанне са школай - 2019»

29 мая 2019 г.

з 14.00 да 20.00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае выпускнікоў школ на  «VIP-пікнік «Развітанне са школай - 2019». У гэты дзень юнакам і дзяўчатам, настаўнікам і бацькам прапануем прыняць удзел у цікавай гульнёва-забаўляльнай праграме з конкурсамі і атракцыёнамі, такімі як: “Караоке”, “Надуўны атракцыён”, “Слізкі турнік”, конкурс “Хвіліна славутасці” і інш.           

Актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы!Завершыцца мерапрыемства канцэртнай праграмай і дыскатэкай на чале з дзі-джэем!

Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:

  • экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры;
  • анімацыйныя пляцоўкі;
  • конкурсы;
  • квэст;
  • караоке;
  • дыскатэка.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея

Кошт квіткоў:         

  • з 02.05.2019 па 28.05.2019 г. уключна – 14.00 бел.руб.
  • 29.05.2019 г. – 16.00 бел.руб.

Увага! Папярэдні продаж квіткоў арганізаваны:

  • тэрыторыя музея (за в.Азярцо) з 02.05.2019 па 28.05.2019 г. уключна з 11:00 да 18:30 (ср-нд)наяўны разлік;
  • вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (ст.м «Пралетарская») з 02.05.2019 па 28.05.2019 г. уключна – безнаяўны разлік, з 15.05.2019 па 28.05.2019 г. уключна з 10:30 да 14:00 (пн-пт) – наяўны  разлік

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • Арганізатары мерапрыемства пакідаюць за сабою права на змену асобных эпізодаў мерапрыемства.
Чытайце таксама
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
908
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»

13 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Авечка з'яўлялася адной з важнейшых хатніх...

Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар
695
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар

Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2960
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

22.12.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!