+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Вербніца
Галоўная Падзеі Вербніца
Вербніца
204

5 красавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося светлае свята — «Вербніца».

Гэты дзень, прысвечаны вербнай нядзелі - адной з найважнейшых падзей праваслаўнага календара, аб'яднаў наведвальнікаў ва ўрачыстай і спакойнай атмасферы, напоўненай традыцыямі і духоўным яднаннем.

Госці музея змаглі прыняць удзел у асвячэнні галінак вярбы - старажытнага сімвала вясны, абнаўлення і жыцця. Галінкі, асвечаныя ў царкве, захоўваюцца дома і выкарыстоўваюцца ў розныя святы, нагадваючы аб духоўных каштоўнасцях і надзеі

Адмысловай падзеяй дня стаў аповяд бацюшкі, які падзяліўся сэнсам і гісторыяй святкавання вербнай нядзелі. Ён растлумачыў, як у старажытнасці вярба ўспрымалася як сімвал ачышчэння і пачатку новага жыцця, а таксама расказаў пра духоўнае значэнне гэтай урачыстасці для вернікаў.

Няхай вясна і далей натхняе нас на добрыя ўчынкі і ўнутранае ператварэнне.

Чытайце таксама
Увага! Важная інфармацыя!
2385
Увага! Важная інфармацыя!

Змяняюцца цэны на месцы адпачынку!!

Увага! Скарочаны графік!
1309
Увага! Скарочаны графік!

Увага! Скарочаны графік!

Свята  «Багач у Азярцы»
943
Свята «Багач у Азярцы»

з удзелам творчых калектываў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і Рэспубліканскага цэнтра...